Камп'ютарны сабатаж

Источник материала:  
17.05.2012 — ЧП

Сёлета ў Віцебскай вобласці ўжо заведзена 6 крымінальных спраў за парушэнні закону ў сферы "высокіх тэхналогій".

— Сярод іншых — крымінальная справа за камп'ютарны сабатаж у дачыненні да двух жыхароў абласнога цэнтра. Яны атрымалі несанкцыянаваны доступ на афіцыйны сайт РУП "Белтэлекам", заблакіравалі некалькі карыстальнікаў і пасля змены пароляў карысталіся іх асабістымі рахункамі. Гэта класіфікуецца як камп'ютарнае хуліганства. Нанесены і маральны ўрон карыстальнікам інтэрнэту, якія не маглі нармальна выходзіць у "сусветнае павуцінне" або ад іх імя ажыццяўляліся "аперацыі".

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Пажар у Расонскай школе: абвінавачванні пакуль не прад'яўляліся

Працягваецца расследаванне крымінальнай справы, заведзенай па факце пажару ў Расонскай сярэдняй школе імя Машэрава, які адбыўся раніцай 7 сакавіка. Тады некалькі вучняў падчас эвакуацыі атрымалі траўмы.

— Сёння па заведзенай крымінальнай справе абвінавачванні нікому не прад'яўлены. Апытана больш за 40 сведак, прызначана больш за 30 экспертыз. Самая прынцыпова важная для нас — комплексная пажарна-тэхнічная экспертыза — пакуль што не завершана, — паведамілі "Звяздзе" ва ўпраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці. — Таму яшчэ рана дакладна казаць аб прычыне пажару. Так, ёсць факты таго, што адбылося парушэнне дзеючых патрабаванняў да эвакуацыі. Але ж ёсць такое паняцце, як крайняя неабходнасць. Калі запасны выхад будынка задымлены, як праводзіць эвакуацыю людзей?

Пасля інцыдэнту ў школах Віцебшчыны правялі вучэнні па адпрацоўцы дзеянняў падчас надзвычайных здарэнняў. 

←Светлогорские воры уносят деньги, колбасу и электроинструмент

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика