Кіроўцу "Мерседэса" "бегаць" — не ўпершыню

Источник материала:  
17.05.2012 — ЧП

Многія, напэўна, памятаюць гісторыю, калі ў канцы сакавіка ў цэнтры Мінска "Мерседэс" уцякаў ад міліцэйскай пагоні. Днямі яна атрымала лагічнае завяршэнне.

Нагадаем коратка, што тады кіроўца гэтага аўтамабіля не выканаў патрабавання спыніцца і пачаў уцякаць па праспекце Пераможцаў, вуліцах Арлоўскай, Сурганава, Куйбышава, Якуба Коласа. Потым ён звярнуў на вуліцу Багдана Хмяльніцкага і апынуўся літаральна ў некалькіх кроках ад Дома прэсы. Хто не ведае горада: гэтая вуліца заканчваецца тупіком. Аднак кіроўца проста па клумбах выскачыў на праспект Незалежнасці, даехаў па ім да МКАД і знік. Уцякаючы ад патрульных машын, кіроўца здзейсніў дзве аварыі, неаднойчы парушыў правілы. Завочна на яго склалі 10 адміністрацыйных пратаколаў. Інспектары ДАІ не сталі выкарыстоўваць табельную зброю, паколькі на заднім сядзенні "Мерседэса" знаходзіліся жанчына з дзіцем. Іншамарку праз тры дні знайшлі ў двары аднаго з дамоў па вуліцы Герасіменкі ў Мінску.

А цяпер, як паведамілі ў прэс-службе ДАІ сталіцы, быў затрыманы і сам кіроўца "Мерседэса". Знайшлі яго ў пасёлку Калодзішчы. Ім аказаўся 27-гадовы мужчына. Пакуль ён нічога не патлумачыў адносна матываў сваіх учынкаў. Аднак высветлілася, што "гоншчык" уцёк з папраўчай установы адкрытага тыпу...

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Светлогорские воры уносят деньги, колбасу и электроинструмент

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика