Хлопчык каля дома гранату знайшоў...

Источник материала:  
03.05.2012 — ЧП

1 мая на вуліцы Крупскай у Магілёве адбылося надзвычайнае здарэнне: хлопчык знайшоў гранату і... прынёс яе дадому. Гранату часоў Вялікай Айчыннай вайны 10-гадовы школьнік убачыў на зямлі, калі гуляў каля дома з сябрамі. Цяпер ён ужо ведае, што не трэба чапаць небяспечны прадмет, але тады цікаўнасць узяла верх над страхам. Да таго ж малому вельмі хацелася паказаць знаходку бацьку. Калі мужчына яе ўбачыў, адразу ж выклікаў усе адпаведныя службы. Давялося эвакуіраваць з паўсотні жыхароў пад'езда. Граната, хоць і была баявой, але, на шчасце, у ёй адсутнічаў узрывальнік.

Алена Казлова.

←Милиция «отработала» Жлобинский район и выявила 108 правонарушений

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика