Даплыў да дрэва, а вярнуцца назад не змог
03.05.2012
—
ЧП
Бліжэй да вечара ў МНС па лініі "101" патэлефанавала жанчына, папрасіла дапамогі: на Дняпры каля вёскі Палыковічы Магілёўскага раёна ў вадзе на затопленым дрэве знаходзіцца яе сын і не можа самастойна выбрацца на бераг. Пацярпелы адпачываў з кампаніяй на беразе і вырашыў пакупацца. Магчыма, хлопец быў нападпітку. Распрануўшыся, грамадзянін зайшоў у ваду і даплыў да часткова затопленага дрэва, а вось назад вярнуцца не змог: да берага было каля 30 метраў. Работнікі вадалазнай службы МНС пры дапамозе лодкі выратавалі 23-гадовага маладога чалавека.
Сяргей РАСОЛЬКА.