Дзве ахвяры току

Источник материала:  
03.05.2012 — ЧП

У Петрыкаве 16-гадовая дзяўчынка кінулася на дапамогу, калі пачула крык сваёй маці са склепа. 37-гадовая жанчына спусцілася туды па бульбу. Як паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, жанчына загінула ў выніку паражэння электрычным токам: яна ўчапілася рукой за самаробную награвальную прыладу з аголенай спіраллю. Старэйшая дачка таксама стала ахвярай электрычнасці. На крыкі выбегла і малодшая 9-гадовая дачка, якая спачатку хацела кінуцца дапамагаць, але спалохалася і пабегла клікаць суседзяў. Адзін з іх і выкруціў пробкі ў электралічыльніку. Урачы "хуткай дапамогі" канстатавалі смерць маці і дачкі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Милиция «отработала» Жлобинский район и выявила 108 правонарушений

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика