Патрывожылі памерлых

Источник материала:  
03.05.2012 — ЧП

Дзве магілы былі разрыты на яўрэйскіх могілках у Лоеве. Факт быў выяўлены, калі сваяк прыйшоў прыбіраць месцы захавання.

Як паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта па Гомельскай вобласці, у здзяйсненні злачынства падазраюцца непрацуючыя мясцовыя жыхары, 55-гадовая жанчына і 52-гадовы мужчына, якія зараз знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Лоеўскага РАУС. Па версіі следства, мэтай раскопак былі каштоўныя вырабы, якія грамадзяне планавалі знайсці на астанках пахаваных людзей. Лоеўскім раённым аддзелам СК заведзена крымінальная справа па артыкуле "Здзек над трупам ці магілай". З месца злачынства канфіскаваны дзве рыдлёўкі, пальчаткі, мужчынскае адзенне і пяць пустых бутэлек з-пад віна.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Милиция «отработала» Жлобинский район и выявила 108 правонарушений

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика