Выбуховая схованка

Источник материала:  
03.05.2012 — ЧП

У нежылым доме прыгранічнай вёскі Тусуманцы Воранаўскага раёна знойдзены выбухованебяспечны арсенал — каля 100 патронаў да стралковай зброі, абрэз паляўнічай зброі, выбуховыя рэчывы, электрадэтанатары і іншыя прадметы, якія могуць выкарыстоўвацца ў якасці кампанентаў для вырабу самаробных выбуховых прылад.

Як паведамляюць у прэс-службе УКДБ па Гродзенскай вобласці, уладальнікам арсеналу аказаўся непрацуючы жыхар г.п. Воранава. Пасля правядзення балістычнай і выбуховатэхнічнай экспертызы будзе прынята рашэнне аб завядзенні крымінальнай справы за "незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў". Правяраецца і версія дачынення падазронай асобы да кантрабанднай дзейнасці праз беларуска-літоўскую мяжу.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←Милиция «отработала» Жлобинский район и выявила 108 правонарушений

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика