"Набраканьерылі" на 80 мільёнаў

Источник материала:  
13.04.2012 — ЧП

У адной з вёсак Кобрынскага раёна работнікі Брэсцкай аблінспекцыі разам з супрацоўнікамі Кобрынскіх ДПС АДАІ РАУС і дэпартамента "Ахова", раённай структуры таварыства паляўнічых і рыбаловаў спынілі для праверкі аўтамабіль. А ў ім — 15 (!) мяхоў са свежай азёрна-рачной рыбай у сетках і мокрая гумавая лодка...

— У машыне знаходзіліся трое непрацуючых мужчын. Гумавую лодку і 16 сетак агульнай даўжынёй 800 метраў канфіскавалі, улоў — таксама, — распавялі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. — У перыяд забароны на лоўлю рыбы мужчыны "парыбачылі" літаральна ў прамысловым маштабе, здабыўшы — ні многа, ні мала — 200 (!) кілаграмаў рыбы. Здабычай браканьераў сталі 869 асобін сярэбранага карася, 71 шчупак, 15 канальных сомікаў і 3 ліня. Шкоду навакольнаму асяроддзю парушальнікі нанеслі ў асабліва буйным памеры — на 797 базавых велічынь, што зараз складае амаль 80 мільёнаў рублёў (!).

Сяргей РАСОЛЬКА.

←КГБ Беларуси задержал двух чеченских боевиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика