З залы суда — і зноў за браканьерскую сетку

Источник материала:  
11.04.2012 — ЧП

Што ў гэтай гісторыі здзіўляе больш за іншае, дык, напэўна, бязмернае нахабства браканьера. А сутнасць вось у чым.

Работнікі Ганцавіцкай міжрайінспекцыі на адным з вадасховішчаў у Ляхавіцкім раёне затрымалі двух грамадзян. Не проста так затрымалі, а за браканьерства: у мужчын канфіскавалі стаўную сетку, а таксама шчупака вагой больш за пяць кілаграмаў, здабытага ў перыяд забароны на яго лоўлю.

— Гэтыя "рыбакі" на працягу года ўжо прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за здабычу рыбы забароненымі прыладамі лоўлі, — паведамілі "Звяздзе" ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. — Больш за тое, адзін з браканьераў быў затрыманы літаральна праз некалькі гадзін пасля таго, як... суд Ляхавіцкага раёна прыцягнуў яго да адміністрацыйнай адказнасці! Цяпер парушальніку пагражае больш суровае пакаранне — крымінальнае.

Сяргей РАСОЛЬКА

←Шедший по маршруту "Титаника" лайнер изменил маршрут из-за погоды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика