Засталіся без электрычнасці

Источник материала:  
04.04.2012 — ЧП

На Віцебшчыне ў выніку праходжання моцнага ветру з парывамі да 15-20 метраў у секунду 2-3 красавіка адбыліся аварыйныя адключэнні электразабеспячэння ў амаль што палове раёнаў вобласці: у 10 з 21. Стыхія гаспадарыла ў Гарадоцкім, Глыбоцкім, Аршанскім, Лёзненскім, Пастаўскім і іншых раёнах. Усяго была адключана 21 лінія электраперадач, 396 трансфарматарных падстанцый, 174 населеныя пункты, 30 фермаў. Паводле звестак на раніцу 3 красавіка заставаліся абясточанымі: лінія электраперадач, тры трансфарматарныя падстанцыі, столькі ж населеных пунктаў (у Аршанскім раёне).

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←За одну ночь в Бобруйске ограбили пять машин

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика