Маладзечанскі прадпрымальнік украў дзве свінні
02.04.2012 12:43
—
ЧП
Маладзечанскі прадпрымальнік украў дзве свінні
Мікрааўтобус “Фольксваген Транспарцёр” 30 сакавіка ў 00.45 затрымалі супрацоўнікі Маладзечанскага аддзела Дэпартамента аховы ў вёсцы Крыніца. У бусе міліцыянеры знайшлі дзве свінні.
"Фольксвагенам" кіраваў 20-гадовы прыватны прадпрымальнік з Маладзечна. У міліцыі ёсць усе падставы меркаваць, што свінні, знойдзеныя ў машыне, – тыя самыя, якія зніклі з жывёлагадоўчай фермы ў вёсцы Сычавічы за гадзіну да затрымання мікрааўтобуса.
Паводле паведамлення прэс-службы ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама, каля 23 гадзін 50 хвілін 29 сакавіка невядомыя зладзеі трапілі на ферму ў Сычавічах праз акно, дзе ўкралі дзве свінні агульнай вагой 130 кілаграмаў на суму 3 мільёны 338 тысяч рублёў.
Прадпрымальнік, а такама двое яго сяброў – 20-гадовы рабочы завода металічных канструкцыі і 27-гадовы маладзечанец, які не працуе, затрыманыя. Крымінальная справа ўзбуджаная па другой частцы 205 артыкула – "Крадзеж групай асобаў".