На дарогах рэгіёна праходзіць аперацыя “Пешаход”

Источник материала:  
28.03.2012 — ЧП

Дзяржаўтаінспекцыя на дарогах рэгіёна праводзіць аперацыю “Пешаход”. Пачалася аперацыя 23 сакавіка. Доўжыцца будзе да 31 сакавіка, паведаміў у інтэрв’ю “РГ” інспектар дарожна-паставой службы Маладзечанскага райаддзела міліцыі Дзмітры Стасюлевіч.

Паводле яго слоў, супрацоўнікі ДАІ ў рамках аперацыі кожны дзень ствараюць рэйдавыя групы, якія затрымліваюць пешаходаў, што парушаюць правілы дарожнага руху, і прыцягваюць іх да адміністрацыйнай адказнасці.

На тэрыторыі Маладзечаншчыны кожныя суткі выяўляюць каля 20 такіх парушэнняў. За іх прадугледжаныя штрафы – да трох базавых велічынь (да 105 тысяч рублёў), калі пешаход цвярозы, і да пяці базавых велічынь (да 175 тысяч рублёў), калі парушальнік у нецвярозым стане.

Сяргей ЗЯНЬКО.

←Брестчанка, угрожая игрушечным пистолетом, вынесла из ломбарда полмиллиона рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика