У Новалукомлі патануў рыбак

Источник материала:  
22.03.2012 — ЧП

Калі на месца здарэння прыбылі падраздзяленні МНС, каля палонкі памерам 1х1 метр ляжалі толькі вуда ды шапка...

— Пра тое, што на возеры Лукомльскае тоне чалавек, каля 18 гадзін паведаміў відавочца, які таксама рыбачыў тут. Паводле слоў апошняга, мужчына лавіў рыбу на возеры з 9 гадзін раніцы. Калі калега па захапленні праваліўся пад лёд, відавочца спрабаваў аказаць дапамогу, але падысці бліжэй за 70 метраў да чалавека, які цярпеў бедства, не было магчымасці, бо лёд правальваўся, — распавёў падрабязнасці здарэння старшы інспектар Цэнтра даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці МНС Алег Малевіч. — Адлегласць да берага складала 250 метраў, таўшчыня лёду была 10-15 сантыметраў, глыбіня ў гэтым месцы — 6 метраў.

Праз дзве гадзіны цела жыхара Новалукомля, 72-гадовага пенсіянера, было знойдзена.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Из церковной лавки в Солигорске украли крестик

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика