Схаваў манеты ад памежнікаў

Источник материала:  
22.03.2012 — ЧП

Схаваў манеты ад памежнікаў Фота БЕЛТА.Больш за сто незадэклараваных старадаўніх манет і папяровых банкнот спрабаваў вывезці з Беларусі іншаземец. Кантрабанду выявілі полацкія памежнікі разам з супрацоўнікамі мытні ў грузавым аўтамабілі "Сканія" ў пункце пропуску "Урбаны".

Вадзіцель грузавіка — грамадзянін Польшчы — ноччу праходзіў працэдуру афармлення на выезд у Латвію. Манеты і купюры схаваў у кабіне, у спальным адсеку, пад коўдрай.

Эксперты ўстановяць нумізматычную каштоўнасць грошай, іх кошт. Відавочна, любы музей з задавальненнем прыме ў сваю калекцыю гэту буйную кантрабандную знаходку.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Из церковной лавки в Солигорске украли крестик

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика