"Ліпавы" бальнічны

Источник материала:  
22.03.2012 — ЧП

Для студэнта аднаго з каледжаў Ваўкавыска спроба апраўдаць пропуск заняткаў без уважлівых прычын фіктыўнай даведкай аб непрацаздольнасці закончылася крымінальнай справай.

Пры дапамозе камп'ютарнай тэхнікі свайго сябра малады чалавек вырабіў "дакумент" адной з мясцовых бальніц і прад'явіў у вучэбную частку каледжа. "Нумар" не прайшоў, бо на лісце не было вуглавога штампа, і неўзабаве юнака з-за прагулаў пазбавілі стыпендыі. Падчас вобыску ў межах крымінальнай справы, якая не мае дачынення да гэтай гісторыі, у кватэры мясцовай жыхаркі выявілі некалькі сапсаваных даведак. Аказалася, што студэнт прасіў яе распісацца замест урача.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Из церковной лавки в Солигорске украли крестик

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика