З "Мінскам" праз мяжу

Источник материала:  
06.03.2012 — ЧП

Беларускія памежнікі і супрацоўнікі міліцыі на мяжы з Літвой у Браслаўскім раёне затрымалі двух індывідуальных прадпрымальнікаў і беспрацоўнага — жыхароў Мёраў, якія спрабавалі перанесці 3 тысячы пачкаў цыгарэт "Мінск".

Пачкі цыгарэт былі маркіраваныя акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь. Кошт гэтай партыі кантрабанднага тытуню — 9,6 мільёна рублёў. Высветлілася, што ў аўтамабілях затрыманыя пакінулі яшчэ 10 тысяч пачкаў цыгарэт аналагічнай маркі на агульную суму 33,6 мільёна рублёў. У дачыненні да кантрабандыстаў складзены адміністрацыйны пратакол.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Семь пожаров, произошедших на Могилевщине в выходные, унесли три жизни

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика