Што можа здарыцца, калі заснеш за рулём (+відэа)
21.02.2012
—
ЧП
Абудзіўся перад сваёй (амаль) смерцю. Фота franckaera51.
"Я заснуў за рулём аўтамабіля вяртаючыся з працы ... Выехаў на абочыну і ашаломлены проста страціў кантроль над машынай, а затым...”, – напісаў пад відэа яго аўтар, які быў побач са смерцю...
Гэта неардынарнае відэа знятае на камеру, што ўсталяваў вадзіцель у сваім аўтамабілі.
На запісе мы бачым амаль пустую шашу. Яго абмінаюць дзве сустрэчныя машыны.
Але аўто з усталяванай камерай едзе нібы няўпэўнена.
Раптам выязджае на абочыну і пералятае на іншы бок дарогі перад вялізным грузавіком. Вылятае задам з шашы, а камера фіксуе гэты трук. Смерць была у сантыметрах.
Паводле franckaera51