Кінуліся пад колы аўтобуса

Источник материала:  
18.02.2012 — ЧП

Учора ў Мінску два пешаходы нападпітку раптоўна выскачылі на праезную частку на чырвоны сігнал святлафора і патрапілі пад аўтобус.

Здарэнне мела месца на скрыжаванні вуліц Лабанка і Бурдзейнага, каля станцыі метро "Каменная Горка". Па словах відавочцаў, мужчыны стаялі спіной да праезнай часткі насупраць будаўнічага гіпермаркета "Мацярык", потым неяк хутка развярнуліся і выйшлі на праезную частку. Праз нейкі час пасля таго, як іх збіў аўтобус, пацярпелыя прыйшлі ў прытомнасць і былі шпіталізаваныя.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Да ВНУ не дайшлі

На пешаходным пераходзе па праспекце Кастрычніка ў Гомелі малакавоз збіў дзвюх гомельскіх студэнтак.

Як паведамілі ў прэс-службе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, сярод белага дня 18-гадовыя дзяўчаты атрымалі цяжкія траўмы. Вінаваты — 54-гадовы кіроўца грузавога "МАЗа". Абедзве пацярпелыя знаходзяцца ў бальніцы.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←В Гродненском районе сельчанин на тракторе поехал за алкоголем и врезался в кучу соломы (фото)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика