Прысела пагрэцца
16.02.2012
—
ЧП
Фота МНС.10-гадовая гамяльчанка прымусіла добра пахвалявацца дарослых. Яшчэ да пачатку заняткаў у 8 гадзін раніцы вучаніца 3 класа СШ № 55 абапёрлася на батарэю ацяплення і не змагла самастойна вызваліць локаць з яе "палону". Дырэктар пра здарэнне адразу паведаміў выратавальнікам. Руку дзяўчынкі, якая захрасла ў секцыі радыятара, спецыялісты МНС змаглі вызваліць без выкарыстання спецыяльнага абсталявання. Пасля агляду медыкаў школьніца зноў села за парту.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.