Не вытрымліваюць трубы...
У адзін дзень і практычна ў адзін час — пасля 19 гадзін — прарвала цеплатрасу ў Смалявічах і было адключана водазабеспячэнне ў Мар'інай Горцы.
У Смалявічах прарвала на вуліцы Сацыя-лістычнай. Мясцовыя камунальнікі мусілі перакрыць сістэму ацяплення ў шматкватэрным жылым доме. Падачу цяпла ў дом аднавілі менш чым праз дзве гадзіны.
У Мар'інай Горцы прарвала трубаправод, які праходзіў пад дарожным палатном па вуліцы Кастрычніцкай. Каб не дапусціць размыву грунту пад палатном, камунальнікі прынялі рашэнне адключыць халоднае водазабеспячэнне. У выніку без халоднай вады засталіся жыхары пяці шматкватэрных жылых дамоў. Водазабеспячэнне спажыўцоў было адноўлена а палове пятай раніцы наступнага дня.
У абодвух выпадках аварыі адбыліся па прычыне натуральнага зносу трубаправодаў.
Сяргей РАСОЛЬКА.