Сутыкненне

Источник материала:  
07.02.2012 — ЧП

У Талачынскім раёне на аўтадарозе Брэст—Масква каля вёскі Новая Будаўка ў выніку аварыі два чалавека загінулі, пяць былі траўміраваны.

Як паведамілі "Звяздзе" ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях, каля адзінаццатай гадзіны раніцы сутыкнуліся "Мерседэс" з украінскім нумарам і грузавік "МАН" (Рэспубліка Малдова), якія ехалі ў адным кірунку. У "Мерседэсе" знаходзілася дзевяць чалавек. У выніку ДТЗ ў гэтай машыне загінулі двое мужчын — грамадзяне Украіны 1970 і 1968 гадоў нараджэння, траўміраваны пяць... Траўміраваныя былі дастаўлены брыгадамі "хуткай" у Талачынскую цэнтральную раённую бальніцу.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Сутыкненне

←Хроника

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика