У Клічаўскім раёне два хлопцы абакралі чатыры трактары

Источник материала:  
26.01.2012 17:20 — ЧП

У Клічаўскім раёне два хлопцы абакралі чатыры трактары

Еўрарадыё
Зламыснікі  скралі 390 літраў дызеля з трактароў, якія знаходзіліся ў лесе каля вёскі Паплавы.

На справу 23- і 24-гадовыя хлопцы пайшлі ўначы, каб каля трактароў, якія належаць прыватнай арганізацыі, нікога не было. Аднак міліцыянты ўсё ж затрымалі зламыснікаў. Скрадзенае ацанілі амаль у 2,5 мільёны рублёў.

На хлопцаў пачалі крымінальную справу. Ім пагражае да чатырох гадоў турмы.


←В Бресте мошенник выманил у пенсионерки деньги, сыграв на ее любви к внуку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика