У Маладзечанскім раёне абрабавалі 17-гадовую дзяўчыну

Источник материала:  
23.01.2012 15:08 — ЧП

У Маладзечанскім раёне абрабавалі 17-гадовую дзяўчыну


У Маладзечанскім раёне абрабавалі 17-гадовую дзяўчыну
Фота darudar.org
Мабільны тэлефон “Матарола С-116” і 11 тысяч рублёў сілай забраў невядомы злачынца ў 17-гадовай дзяўчыны вечарам 20 студзеня ў Красным каля магазіна на вуліцы Прывакзальная.

Па словах начальніка дзяжурнай часці райаддзела міліцыі Ігара Шупенкі, здарэнне адбылося каля паловы дзявятай гадзіны вечара. Агульная шкода, нанесеная пацярпелай, ацэньваецца ў 37 тысяч рублёў.

Злачынства раскрытае. Міліцыянеры па падазрэнні ў рабаванні затрымалі 18-гадовага жыхара Краснага. Падазроны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Узбуджаная крымінальная справа. 
←На Вілейшчыне шукаюць маладога мужчыну, які знік у Расіі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика