Абрабавалі Вежавы кран...

Источник материала:  
14.01.2012 — ЧП

Ноччу ў Віцебску вартаўнік з будаўнічай пляцоўкі патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што двое мужчын з вежавага крана, які знаходзіцца на аб'екце на вуліцы Рэвалюцыйная, скралі 30 метраў сілавога кабелю. Кіраўніцтва ўнітарнага прадпрыемства, якое займаецца будаўніцтвам, шкоду ацаніла на суму больш за 1,5 мільёна рублёў. Міліцыянеры затрымалі "верхалазаў". Імі аказаліся непрацуючы жыхар прыгарада Віцебска і грузчык, жыхар Сянно. Заведзена крымінальная справа.

...І падстанцыю

У Докшыцкі раённы аддзел унутраных спраў з адміністрацыі філіяла РУП "Віцебскэнерга" паведамілі, што нехта з трансфарматарнай падстанцыі, размешчанай каля вёскі Дубовік, скраў каля пяцідзесяці кілаграмаў меднай абмоткі. Шкоду ацанілі ў 2,8 мільёна рублёў. Міліцыяй было выяўлена, што злачынства здзейснілі непрацуючыя жыхары гарадскога пасёлка Бягомль 1982 і 1980 гадоў нараджэння. Заведзена крымінальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←В поезде Санкт-Петербург — Киев обнаружена партия психотропных веществ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика