Падлетак спаліў хлеў выпадкова

Источник материала:  
06.01.2012 — ЧП

У аўторак, 3 студзеня, у вёсцы Газа Варнянскага сельсавета падлетак выпадкова спаліў гаспадарчыя пабудовы ў двары свайго 56-гадовага дзядзькі.

Пры расследаванні стала вядома, што каля 16 гадзін вечара 12-гадовы пляменнік ўзяў запалкі і пайшоў у драўляны хлеў, які быў прыбудаваны да цаглянай гаспадарчай пабудовы каля нежылога дома дзядзькі. Там падлетак развёў касцёр. Калі сцяна загарэлася, паспрабаваў патушыць агонь вадой з калодзежа, але ў яго не атрымалася. Тады хлопчык спужаўся і пабег дадому, а пра пажар нічога не сказаў дарослым.

Пажарных выклікала суседка, якая ўбачыла, што будынак гарыць. Калі на месца прыехалі выратавальнікі, драўляны хлеў і цагляная пабудова былі цалкам ахопленыя агнём.

У выніку пажару пашкоджаныя дах і перакрыцце цаглянага будынка, хлеў згарэў цалкам.

Першы пажар у Астравецкім раёне летась таксама адбыўся 3 студзеня.

Нагадваем бацькам, што дзяцей трэба навучыць правілу “Запалкі − не цацкі”.

Эдуард МАЛЫШКА, інспектар групы прапаганды і навучання РАНС.

Фота забяспечана Астравецкім РАНС.

←И пойман, и вор

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика