Падпал у падарунак?

Источник материала:  
04.01.2012 — ЧП

"Унясенне крыніцы агню звонку" — такую версію папярэдне выказалі выратавальнікі, якія ліквідавалі пажар у Рагачове.

Будынак, дзе размяшчаўся цэх прыватнага прадпрыемства па вытворчасці профіля і вокнаў з ПВХ, загарэўся раніцай у панядзелак. Практычна поўнасцю згарэлі дах, перакрыцце і маёмасць усярэдзіне пабудовы. Агнём значна пашкоджана 9 станкоў рознага прызначэння, 10 адзінак гатовай прадукцыі і 40 нарыхтовак, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС. Пацярпелых няма — цэх у гэты дзень не працаваў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Мобильные телефоны, электрокабель и фотоаппарат стали предметами охоты воров в Слониме перед праздником

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика