“Спаліў” сваю ж піратэхніку

Источник материала:  
22.12.2011 — ЧП

Маладзечанскі прадпрымальнік заявіў аб прапажы піратэхнікі ў сераду, 21 снежня. Агульная сума скрадзенага − 4 мільёны рублёў.

Прадпрымальнік упэўнены, што злачынца выламаў дзверы ў гараж і ўкраў яго тавар.

На месца злачынства той жа раніцай прыбылі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.  Яны знайшлі ў абкрадзеным гаражы больш за 700 штук піратэхнічных вырабаў на суму ў 13 мільёнаў рублёў.

Паводле слоў начальніка дзяжурнай часці райаддзела міліцыі Ігара Шупенькі, прадпрымальнік спрабаваў абхітрыць міліцыю, паказаўшы дакументы на піратэхніку 2006 года.

Бізнесоўцу прад’явілі абвінавачванне ў парушэнні прадпрымальніцкай дзейнасці, незаконным набыцці і захоўванні піратэхнікі. Яму пагражае штраф у памеры ад 30 да 50 базавых велічынь.

Зоя ХРУЦКАЯ.

←Минчанин на спор порезал себе живот и попал в больницу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика