Папалявалі на 26 млн

Источник материала:  
22.12.2011 — ЧП

На тэрыторыі Целяханскай лесапаляўнічай гаспадаркі супрацоўнікі Пінскай міжрайінспекцыі затрымалі браканьера з 18 кг мяса дзіка, а другому ўдалася ўцячы. Аператыўнікі з Пінскага РАУС забралі ў браканьера стрэльбу з патронамі. Стаіць пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.

А за тры дні да гэтага супрацоўнікі Пінскай міжрайінспекцыі ў адной вёсцы выйшлі на трох мужчын, якія выгружалі з аўтамашыны ператваральнік току, акумулятарную батарэю і рыбалоўны сачок. Знайшлі ў машыне і ўлоў, здабыты браканьерамі ў рацэ Ясельда. 178 рыбін пацягнулі на 37 кг. За такі ўлоў браканьерам давядзецца заплаціць 744 базавыя велічыні, ці 26 млн рублёў.

Сымон Свістуновіч.

←В Светлогорском районе у пенсионерки украли кур и петуха, а со стройки моста железобетонные плиты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика