З крамы скралі выручку

Источник материала:  
22.12.2011 — ЧП

Ноччу злодзей, разбіўшы шыбу, пранік у краму ў вёсцы Бароўка Верхнядзвінскага раёна і скраў грашовую выручку ў суме 2,3 мільёна рублёў, а таксама прадукты харчавання і спіртныя напоі. Агульная шкода — 4,5 мільёна рублёў. Крама абсталявана GSM-сігналізацыяй, што і дапамагло ў затрыманні "крымінальнага пакупніка". Высветлілася, што злачынства здзейсніў рабочы 1976 года нараджэння, мясцовы жыхар. Заведзена крымінальная справа.

А ў Віцебску міліцыянеры ў ходзе аператыўных мерапрыемстваў з доказамі злачынства затрымалі непрацуючага мясцовага жыхара 1959 года нараджэння, які з секцыі крамы "Тавары для дома" скраў таршэр коштам 370 тысяч рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←В Светлогорском районе у пенсионерки украли кур и петуха, а со стройки моста железобетонные плиты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика