Пажылыя і небясПЕЧнасць...
80-гадовы жыхар вёскі Славань, што ў Светлагорскім раёне, загінуў у сваім доме. Па папярэдніх звестках прэс-службы Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, прычынай моцнага пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі печы. Няправільнае абыходжанне з ацяпляльным катлом стала прычынай трагедыі, якая адбылася ў вёсцы Колкі Петрыкаўскага раёна. 80-гадовую гаспадыню паспелі выцягнуць з хаты, ахопленай полымем, але пенсіянерка памерла на руках урачоў. А вось 60-гадовай жыхарцы Светлагорска агонь даў шанцы пажыць яшчэ. Яе і трох суседзяў глыбокай ноччу эвакуявалі з пятага паверха шматкватэрнага дома. З папярэднім дыягназам "атручванне прадуктамі гарэння" грамадзянка дастаўлена ў бальніцу. Пажар у аднапакаёўцы жанчыны пачаўся, мяркуюць выратавальнікі, з-за звычкі пакурыць у ложку.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.