Малады гаспадар згарэў разам з домам

Источник материала:  
22.12.2011 — ЧП

Звычайна ў зводкі пажараў, прычынай якіх з'яўляецца курэнне ў ложку, трапляюць пабудовы пенсіянераў альбо асоб, што вядуць асацыяльны лад жыцця. У Пінскім раёне ўсё было інакш. Ноччу адбылося загаранне двухпавярховага цаглянага асабняка жыхара вёскі Гарадзішча. Агонь знішчыў дах, маёмасць, унутранае начынне пабудовы. Загінуў і гаспадар — 29-гадовы мужчына. Паводле папярэдняй версіі спецыялістаў, прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні.

Яна СВЕТАВА.

←В Светлогорском районе у пенсионерки украли кур и петуха, а со стройки моста железобетонные плиты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика