Пранік у чужую лазню і... загінуў

Источник материала:  
22.12.2011 — ЧП

Пра тое, што сусед наведвае яго лазню, гаспадар дома па вуліцы 4-я Індустрыяльная ў Віцебску быў у курсе, аднак сур'ёзнай увагі такім выпадкам не надаваў. Пакуль чарговы такі візіт — а мужчына наведваўся ў чужую лазню не адзін раз і, напэўна, быў перакананы ў сваёй беспакаранасці — не скончыўся трагедыяй.

— Трэба меркаваць, што да суседа ў лазню мужчына пранікаў не дзеля таго, каб папарыцца, — гаворыць старшы інспектар Цэнтра даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Таццяна Сакалоўская. — Тут можна было ў спакойных абставінах, як кажуць, выпіць-пакурыць. Напэўна, па прыкладна такой жа схеме — выпіў-закурыў-заснуў — і адбылася бяда. Увечары лазня палыхнула... Пра здарэнне пажарным паведаміла суседка. Дарэчы, сам гаспадар у гэты час быў дома, аднак ні пра што не падазраваў. Калі работнікі МНС прыбылі на месца здарэння, лазня гарэла адкрытым полымем, абрынуліся перакрыцці і дах. Калі пажар ліквідавалі, пад канструкцыямі і быў знойдзены труп віноўніка здарэння. Шкода склала 3 мільёны рублёў, але што гэта ў параўнанні з чалавечым жыццём?..

Сяргей РАСОЛЬКА, Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←В Светлогорском районе у пенсионерки украли кур и петуха, а со стройки моста железобетонные плиты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика