На бабра і норку — са зброяй і без

Источник материала:  
22.12.2011 — ЧП

Работнікі Бярозаўскай міжрайінспекцыі затрымалі 41-гадовага грамадзяніна, які на рацэ Ясельда паляваў бяззброевым спосабам — з дапамогай капканаў. Але дакументаў, якія пацвярджалі б права на паляванне, у яго не было.

У працэсе вядзення адміністрацыйнага пратакола ў браканьера канфіскавалі два капканы і незаконна здабытую амерыканскую норку. А паколькі "паляванне" адбылося на тэрыторыі рэспубліканскага біялагічнага заказніка "Спораўскі", матэрыялы накіраваны ў Бярозаўскі РАУС — для разгляду пытання крымінальнай адказнасці.

А работнікі Столінскай міжрайінспекцыі ў паляўнічых угоддзях Столінскай раённай структуры таварыства паляўнічых і рыбаловаў затрымалі двух непрацуючых мужчын, якія без дазвольных дакументаў упалявалі бабра. Канфіскаваны дзве паляўнічыя стрэльбы, шкура, мяса жывёлы і бабровы струмень. Шкода склала амаль 2,5 мільёна рублёў. Вырашаецца пытанне крымінальнай адказнасці затрыманых.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←В Светлогорском районе у пенсионерки украли кур и петуха, а со стройки моста железобетонные плиты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика