Крамы "бяруць" і дамы
22.12.2011
—
ЧП
Ноччу злодзей, узламаўшы дзвярныя запоры, украў тавару агульным коштам 1 мільён рублёў з крамы ў гарадскім пасёлку Падсвілле Глыбоцкага раёна. Супрацоўнікі Глыбоцкага раённага аддзела ўнутраных спраў знайшлі начнога "пакупніка". Ім аказаўся непрацуючы, раней судзімы за крадзеж сельскі жыхар. Заведзена крымінальная справа.
А ў Оршы ў міліцыю вечарам з адміністрацыі ўнітарнага прадпрыемства паведамілі, што нехта ў гандлёвай зале крамы, якая належыць прадпрыемству, з вешалкі ўкраў дзіцячы спартыўны касцюм коштам каля 130 тысяч рублёў. Міліцыянерамі Дэпартамента аховы за ўчыненае злачынства была затрымана непрацуючая жанчына.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.