Аўтамабіль наскочыў на... трубу ліўнёўкі
22.12.2011
—
ЧП
Пра такое незвычайнае здарэнне па лініі "101" з удзелам легкавога аўтамабіля за чатыры кіламетры ад вёскі Трыданы Мядзельскага раёна пасля 14 гадзін паведаміў сведка. Патрэбна была дапамога кіроўцы і пасажырам.
На месцы выратавальнікі высветлілі, што вадзіцель аўтамабіля "Мерседэс 124" не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з трубой для пропуску ліўневых вод. Работнікам МНС давялося пры дапамозе ручнога гідраўлічнага інструмента даставаць з салона трох чалавек — кіроўцу і двух пасажыраў. А ўсяго ў выніку дарожна-транспартнага здарэння пацярпелі пяць чалавек, якія з траўмамі рознай ступені цяжкасці брыгадай хуткай дапамогі былі дастаўлены ў Мядзельскую цэнтральную раённую бальніцу.
Сяргей РАСОЛЬКА.