За пенсію ўдарыў нажом

Источник материала:  
22.12.2011 — ЧП

Работнік ЖЭСа ў Мінску ледзь не зарэзаў пажылую жанчыну за пенсію, паведамілі БЕЛТА ў Партызанскім РУУС.

Пенсіянерцы, якая пражывае па вул. Пуліхава, 19 снежня на дом прынеслі пенсію. Частку сумы жанчына схавала, а Br660 тыс. паклала ў кішэню кофты. Вечарам праз незачыненыя ўваходныя дзверы ў кватэру ўварваўся незнаёмы мужчына і, пагражаючы нажом, стаў патрабаваць грошы. Жанчына закрычала, тады нападнік ударыў яе нажом. Удар прыйшоўся ў руку, а з разарванай кофты выпалі грошы. Схапіўшы іх, налётчык знік.

Суседзі, якія прыбеглі на крык, выклікалі міліцыю. Зламыснік быў затрыманы па прыкметах непадалёку ад дома, дзе і адбыўся разбойны напад. Затрыманым аказаўся 35-гадовы рабочы аднаго з ЖЭСаў. Ён ужо чатыры разы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Кар. БЕЛТА.

←В Светлогорском районе у пенсионерки украли кур и петуха, а со стройки моста железобетонные плиты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика