Зімовыя "пацалункі"

Источник материала:  
22.12.2011 — ЧП

У ноч на сераду ў Магілёве пайшоў доўгачаканы снег.

Снежнае покрыва даволі значнае — вышынёй 5-8 сантыметраў. Людзі радуюцца: маўляў, зіма прыйшла, і наступленне навагодніх свят нарэшце адчуваецца. Дзятва дачакалася адкрыцця лядовых горак на цэнтральнай плошчы Магілёва. Яшчэ ўначы на расчыстку вуліц выйшла снегаўборачная тэхніка. Аднак гэта не застрахавала ад аварый. Па інфармацыі Магілёўскай ДАІ, 21 снежня ў першай палове дня ў абласным цэнтры зарэгістраваны 14 аварый, у Магілёўскім раёне — яшчэ 4.

Зімовыя "пацалункі"   У адным ДТЗ на вуліцы Чалюскінцаў сутыкнуліся адразу 6 аўтамабіляў. Сведкі гавораць, што адна з легкавушак на пагорку "дагнала" іншую. Гэтую пару ўжо таранілі астатнія. Людзі не пацярпелі, механічныя пашкоджанні атрымалі аўтамабілі. Гавораць, што кіроўцы яшчэ не адаптаваліся да новых пагодных і дарожных умоў. Усё як звычайна на пачатку снежнага сезона: слізкія вуліцы — іншамаркі "цалуюцца".

Ілона Іванова.

←В Светлогорском районе у пенсионерки украли кур и петуха, а со стройки моста железобетонные плиты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика