У Кузьніцы затрыманая рэкордная кантрабандная партыя цыгарэт - на 100 тыс. еўра
20.12.2011 15:35
—
ЧП
У Кузьніцы затрыманая рэкордная кантрабандная партыя цыгарэт - на 100 тыс. еўра
У рукі польскіх мытнікаў патрапіла 550 тысяч пачак беларускіх цыгарэт. Кошт канфіскаванага тавара складае каля 100 тыс. еўра. Цыгарэты былі схаваныя ў прычэпе грузавіка з торфам.
Як адзначаюць у каментарах для мясцовых СМІ польскія памежнікі, гэта рэкордная ў гэтым годзе кантрабандная партыя цыгарэт, канфіскаваная на беларуска-польскай мяжы. Звычайна ў такой вялікай колькасці кантрабандысты спрабавалі іх увозіць у Польшчу праз мяжу з Літвой, дзе няма пашпартнага і мытнага кантролю.
Кантрабанда была выяўлена 18 снежня ў аўтамабілі з польскімі нумарамі, які перавозіў груз у цэнтр Польшчы. 31-гадоваму кіроўцу, які заявіў, што нічога не ведае пра цыгарэты, пагражае да 5-ці год пазбаўлення волі, а таксама канфіскацыя аўтамабіля.