Напіўся і ўгнаў машыну

Источник материала:  
19.12.2011 — ЧП

Жыхар вёскі Вайнідзеняты Смаргонскага раёна ўчора, 18 снежня, угнаў ў мястэчку Свір Мядзельскага раёна "Сітраен С5".

Пра гэта паведаміла прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.

18 снежня ў 10.10 у міліцыю звярнуўся 42-гадовы жыхар мястэчка Свір, які паведаміў, што паўгадзіны таму з вуліцы Савецкай невядомы ўгнаў яго "Сітраен С5".

Быў уведзены план "Перахват". Машыну затрымаў нарад ДАІ Смаргонскага РАУС у 14.00 каля вёскі Завелле Смаргонскага раёна. Ва ўгоне падазраецца 18-гадовы жыхар вёскі Вайнідзеняты Смаргонскага раёна, які нідзе не працуе. Ён затрыманы. Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле "Угон транспартнага сродку" (арт.214 ч.1).

Святлана ЦІШКО.

←В Англии в результате столкновения двух самолетов погиб человек.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика