Цырульня — небяспечнае месца
14.12.2011
—
ЧП
У Віцебску ў цырульні сярод белага дня з пакінутай без нагляду сумачкі, якая належала мясцовай жыхарцы, злодзей скраў мабільны тэлефон і плэер агульным коштам 1,2 мільёна рублёў.
Супрацоўнікамі Кастрычніцкага раённага аддзела ўнутраных спраў было выяўлена, што злачынства здзейсніў беспрацоўны 1987 года нараджэння. Заведзена крымінальная справа.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.