Дырэктар фірмы атрымаў "адкатаў" на 87 млн рублёў
14.12.2011
—
ЧП
Прадпрыемства, якое ўзначальваў 26-гадовы мінчанін, займалася пастаўкай асвятляльнага абсталявання. Схема, якую ён выкарыстоўваў, вядомая як "адкат": пасля заключэння дагавораў частка сродкаў за тавар ішла на разліковы рахунак дырэктара. Мільёны знікалі, пачынаючы з мая мінулага года, а вось даведацца пра крадзеж удалося толькі пасля інвентарызацыі. На той момант нячысты на руку мінчанін ужо звольніўся. Заведзена крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйных памерах.
Лена КАСЬЯН, "Мінск—Навіны".