У гэтыя суткі праз усе пункты пропуску везлі цыгарэты
13.12.2011
—
ЧП
За мінулыя суткі ва ўсіх пунктах пропуску супрацоўнікі смаргонскай пагранічнай групы затрымлівалі цыгарэты.
Пра гэта "РГ" расказаў начальнік прэс-службы смаргонскай пагранічнай групы Аляксандр Колабаў.
Сёння, 3 снежня, ноччу, у 3.45, у пункце пропуску "Каменны Лог" пагранічны нарад і супрацоўнік ашмянскай мытні з дапамогай спецыяльнага прыбора "Рэгула" ў днішчы аўтамабіля "Аўдзі" выявілі 262 пачкі цыгарэт "Фэст".
Цыгарэты спрабавалі правезці і праз "Катлоўку" – 520 пачкаў, і праз "Лошу" – 470 пачкаў, і праз чыгуначны "Гудагай-1" – 400 пачкаў.
Усяго, паводле інфармацыі Аляксандра Колабава, за суткі выявілі 1652 пачкі цыгарэт на агульную суму больш за 4 мільёны рублёў. Супрацоўнікі мытні затрымалі і тры аўтамабілі, у якіх спрабавалі правезці гэтую кантрабанду, на суму каля 65 мільёнаў беларускіх рублёў.
Святлана ЦІШКО.