У Нясвіжы з дзвярэй фарнага касцёла скралі драўлянае распяцце

Источник материала:  
07.12.2011 12:11 — ЧП

У Нясвіжы з дзвярэй фарнага касцёла скралі драўлянае распяцце

Еўрарадыё
Міліцыя раскрыла злачынства па гарачых слядах.

Праўда, само распяцце мясцовы жыхар паспеў ужо прадаць чарнаскураму мужчыну за вялікую бутэльку пладовага віна. Аднак міліцыянтам удалося знайсці і яго.

Па словах каталіцкага святара, прыхаджанам і касцёлу злодзей нанёс вялікую маральную і матэрыяльную шкоду. Цяпер распяцце накіруюць у Мінск на экспертызу. Зыходзячы з ацэнкі яго каштоўнасці, зламысніку вызначаць меру пакарання.

←В Витебске пожарные спасли от гибели двух старушек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика