"Проста мара" Юрыя Дзетачкіна
29.11.2011
—
ЧП
Угоншчык без праблем украў машыну, і яго шукалі ў шасці раёнах і ў абласным цэнтры...
Пенсіянерка 1954 года нараджэння, жыхарка вёскі Пестуніца Віцебскага раёна, а палове адзінаццатай гадзіны ночы патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла, што нехта пранік у незачынены гараж, які знаходзіцца ў двары яе дома, і, скарыстаўшыся ключамі, пакінутымі ў замку запальвання, угнаў яе аўтамашыну "Аўдзі-80".
У шасці раёнах вобласці і ў Віцебску быў уведзены план "Перахоп", падчас рэалізацыі якога ўжо менш чым праз гадзіну супрацоўнікамі ДАІ і міліцыянерамі Дэпартамента аховы каля дома на вуліцы Лакаматыўнай у Віцебску была затрымана аўтамашына пад кіраваннем непрацуючага аднавяскоўца пенсіянеркі. Заведзена крымінальная справа.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.