Збіў дзіця і з'ехаў з месца здарэння
09.11.2011
—
ЧП
7 лістапада ў Бабруйску а 17-й гадзіне ў двары дома на вуліцы Ванцэці пад колы аўтамабіля "КІА" трапіў 10-гадовы хлопчык. Ён быў шпіталізаваны з ударамі. Вадзіцеля, які з'ехаў і пакінуў дзіця без дапамогі, хутка знайшоў нарад ДАІ: ім аказаўся 43-гадовы мясцовы жыхар.
Алена Казлова.