Смерць пад коламі

Источник материала:  
09.11.2011 — ЧП

У памежным Хоцімскім раёне аўто, якім кіраваў расіянін, смяротна траўміравала трох веласіпедыстаў.

6 лістапада а 20-й гадзіне ўвечары на аўтадарозе "Хоцімск—Родня" адбылося трагічнае здарэнне. Аўтамабіль "Рэно Колеас", якім кіраваў 35-гадовы жыхар Масквы, наехаў на трох веласіпедыстаў, якія рухаліся ў спадарожным напрамку. Ад атрыманых траўмаў тры чалавекі загінулі — 25-гадовы жыхар Хоцімска, 18-гадовы жыхар райцэнтра Круглае і 17-гадовы магіляўчанін.

Як паведамілі ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, паводле папярэдняй інфармацыі — вадзіцель быў нецвярозы. У яго ўзяты аналізы, якія дадуць дакладныя вынікі. Сам мужчына затрыманы, распачата крымінальная справа.

Алена Казлова.

←Гомельскія выратавальнікі вызвалілі з багны ў горадзе трэццякласніка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика