Начальнік аддзела міліцыі выратаваў самагубцу

Источник материала:  
09.11.2011 — ЧП

Увечары прахожыя і жыхары дома № 81 па вуліцы Адоеўскага ў Мінску назіралі наступную карціну: на даху 9-павярховіка сядзеў, звесіўшы ногі, хлопец і крычаў, што зараз скончыць жыццё самагубствам. Прыбыўшыя міліцыянеры, сярод якіх быў і начальнік гарадскога аддзела міліцыі № 3 Фрунзенскага РУУС сталіцы Сяргей Арцёменка, спрабавалі трапіць да самагубцы на дах, аднак хлопец пагражаў адразу скокнуць уніз.

— Малады чалавек працягваў сядзець на даху і піць піва, скінуўшы свой мабільны тэлефон уніз, — расказвае прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Ала Галубовіч. — Праз нейкі час ён пагадзіўся, што міліцыянер паднімецца да яго на дах. Сяргей Арцёменка пайшоў наверх і размаўляў з хлопцам паўтары гадзіны. Высветлілася, што малады чалавек нядаўна пасварыўся з дзяўчынай, з-за чаго і вырашыў пайсці з жыцця. Міліцыянер патэлефанаваў ёй і расказаў пра тое, што адбываецца на даху. Дзяўчына не паверыла і адключыла тэлефон. Аднак падпалкоўніку міліцыі ўдалося адцягнуць увагу хлопца: за размовай ён крок за крокам набліжаўся да маладога чалавека, пакуль не схапіў яго за руку і не выцягнуў з краю даха. Разам яны спусціліся ўніз, дзе маладога чалавека чакалі маці і дзядуля.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

←Гомельскія выратавальнікі вызвалілі з багны ў горадзе трэццякласніка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика