Абрабаваў дом 82-гадовага
09.11.2011
—
ЧП
У Віцебску супрацоўнікі Дэпартамента аховы сумесна з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Чыгуначнага раённага аддзела міліцыі затрымалі раней судзімага непрацуючага мясцовага жыхара 1986 года нараджэння, які абрабаваў дом 82-гадовага пенсіянера.
Устанавілі, што гэты злодзей праз адчыненыя дзверы ўвайшоў у прыватны дом, які належыць пенсіянеру 1929 года нараджэння, і скраў рэчы, грошы. Агульная матэрыяльная шкода, нанесеная гаспадару, "пацягнула" на суму звыш 1,5 мільёна рублёў.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.