Пажар з-за падпаленай цацкі
09.11.2011
—
ЧП
У доме ў вёсцы Таўзгіняны Воранаўскага раёна пражывалі маці і двое дзяцей. Жанчына бліжэй да апоўдня па справах завіхалася ў хляве, калі адчула пах дыму...
Маці кінулася ў дом і выратавала дачку 2010 года нараджэння. Сын 2006 года пакінуў жыллё самастойна. Дачку шпіталізавалі ў Воранаўскую цэнтральную раённую бальніцу з папярэднім дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння". На шчасце, ён не пацвердзіўся. У выніку пажару пашкоджаны дах дома, перакрыцці, сцены і маёмасць у двух пакоях. Прычына здарэння — дзіцячае свавольства з агнём. Калі прапальвалася печ, сын адчыніў дзверцу топкі, падпаліў дзіцячую цацку і пачаў гуляцца з ёй у пакоі...
Сяргей РАСОЛЬКА.