Пасткай стала... тахта
09.11.2011
—
ЧП
Жыхарка Слоніма патэлефанавала ў службу выратавання, паведаміўшы, што яе сямігадовы сын пры раскладванні тахты аказаўся заціснуты яе канструктыўнымі элементамі. Ды так, што самастойна вызваліць нагу не ўдалося.
Выратавальнікі ў лічаныя хвіліны прыехалі і вызвалілі хлопчыка з гэтай пасткі, пасля чаго накіравалі на абследаванне ў бальніцу, паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.
Барыс ПРАКОПЧЫК.